3 с.
Пераклад: Уладзімір Карызна.
Кожны раз, калі памірае добрае, мілае дзіця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзіця на рукі і аблятае з ім на сваіх вялікіх крылах усе яго любімыя мясціны. Па шляху яны набіраюць цэлы букет розных кветак і бяруць іх з сабою на неба, дзе яны расцвітаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлі. Бог прыціскае ўсе кветкі да свайго сэрца, а адну кветку, якая...
11 с.
Пераклад: Уладзімір Мазго.
Хораша было за горадам! Стаяла лета. На полі ўжо залацілася жыта, авёс зелянеў, сена было складзена ў стагі; па зялёным лузе пахаджваў даўганогі бусел і балакаў па-егіпецку - гэтай мове ён навучыўся ад сваёй маці. За палямі і лугамі цямнеў вялікі лес, а ў лесе хаваліся глыбокія сінія азёры. Так, хораша было за горадам! Сонца асвятляла старую...
7 с.
Пераклад: Генрых Далідовіч.
Адзін маленькі хлопчык аднойчы прастудзіўся; дзе ён прамачыў сабе ногі, ніхто і зразумець не мог; надвор'е было зусім сухое. Маці распранула яго, паклала на ложак і загадала прынесці імбрык, каб заварыць бузіннага напою - цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, які жыў на верхнім паверсе гэтага ж дома. Ён...
7 с.
Пераклад: Артур Вольскі.
На даху самага крайняга дамка ў адным маленькім мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамі, якія высоўвалі з гнязда свае маленькія чорныя дзюбы, - яны ў іх яшчэ не паспелі пачырванець. Непадалёку ад буслянкі, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку і падціснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу...
5 с. Пераклад: Уладзімір Ліпскі. Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любіў прыбірацца, што траціў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкі яго цікавілі толькі тым, што можна было лішні раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзіну дня быў у яго асобны ўбор.
13 с. Пераклад: Рыгор Яўсееў. Далёка-далёка, у той краіне, куды адлятаюць у вырай ластаўкі, жыў кароль. У яго было адзінаццаць сыноў і адна дачка, якую звалі Элізай. Адзінаццаць братоў-прынцаў ужо хадзілі ў школу; у кожнага на грудзях блішчэла зорка, а з левага боку звінела шабля. Прынцы пісалі алмазнымі грыфелямі на залатых дошках і выдатна ўмелі чытаць - і па кніжцы і без...
5 с. Пераклад: Максім Валошка. У купца-багацея ладзіўся дзіцячы вечар; былі запрошаны ўсе дзеці багатых і знакамітых бацькоў. Справы ў купца ішлі добра, а сам ён быў чалавекам адукаваным, у свой час нават гімназію закончыў. Гэтага дабіўся яго шаноўны бацька, які напачатку быў звычайным прасалам, але сумленным і працавітым чалавекам і здолеў сабраць сабе сякі-такі капітал, а сын...
7 с. Пераклад: Раіса Баравікова. Бралася на мароз, ішоў снег, на вуліцы рабілася ўсё больш і больш цёмна. Справа была вечарам, напярэдадні Новага года. У гэткі вось холад і цемрадзь па вуліцах блукала бедная дзяўчынка з непакрытай галавой і босымі нагамі.
9 с. Пераклад: Раіса Баравікова. У лесе стаяла цудоўная елачка. Месца ў яе было добрае, паветра і святла ўдосталь; наўкол раслі сяброўкі больш старэйшыя - і елкі, і сосны. Елачцы страшэнна хацелася як найхутчэй вырасці; яна не думала ні пра цёплае сонейка, ні пра свежае паветра, не было ёй справы і да балбатлівых сялянскіх дзяцей, што хадзілі ў лес па суніцы і маліну; і,...
5 с. Пераклад: Генрых Далідовіч. Быў май месяц; паветра было яшчэ досыць халоднае, але ўсё ў прыродзе - і кустоўе, і дрэвы, і палі, і лугі - паказвала, што бярэ сваё вясна. Лугі стракацелі кветкамі; пачыналі цвісці, красаваць кветкі і на жывой загародзе, а непадалёку пышнела ўвасабленне самой вясны - маленькая яблынька нібы ў вэлюме. Асабліва прыгожая была на ёй адна галіна,...
5 с. Пераклад: Уладзімір Ліпскі. Калодзеж быў глыбокі. Такі глыбокі, што сонца ніяк не магло зазірнуць у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промні ўсё-такі даставалі, між камянямі рос зялёны мох. Вось на тых камянях і жыло вялікае сямейства жаб.
(на белорусском языке) Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабля пры боку. Ён ішоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была старая i брыдкая. Ніжняя губа яе адвісла да самых грудзей. - Прывітанне, службака! - сказала ведзьма. - У цябе такая славутая шабля i вялікi ранец! Ты - бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кішэнi твае пустыя....
5 с. Пераклад: Рыгор Яўсееў. Ішоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спіной, шабля пры боку. Ён ішоў дадому з вайны. І нечакана сустрэлася з ім ведзьма.
5 с. Пераклад: Уладзімір Ліпскі. Жыў-быў купец. Ён быў такі багацей, што мог бы вымасціць срэбнымі грашыма цэлую вуліцу. А ў прыдатак - яшчэ і завулак. Але гэтага купец не рабіў. Ён добра ведаў як траціць грошы.
5 с. Пераклад: Валянцін Лукша. Лён красаваў цудоўнымі блакітнымі кветачкамі, мяккімі і пяшчотнымі, як крылцы матылькоў, нават яшчэ больш пяшчотнымі! Сонца лашчыла яго, дождж паліваў, і ільну гэта было так карысна і прыемна, як маленькім дзецям, калі маці спачатку памые іх, а потым пацалуе, дзеці ад гэтага становяцца больш прыгожымі, прыгажэў і лён
1 с. Пераклад: Уладзімір Ліпскі. Жыў-быў прынц. І марыў ён ажаніцца на сапраўднай прынцэсе. Аб'ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так і вярнуўся дамоў ні з чым. І вельмі бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.
5 с. Пераклад: Уладзімір Ліпскі. Слухайце ды на вус матайце, чаму казка вучыць. Непадалёк ад дачы, каля самай канавы, рос у мяккай, зялёнай траве рамонак. Сонечныя промні грэлі і лашчылі яго гэтак жа, як і раскошныя дачныя кветкі - ружы, півоні, цюльпаны.
23 с. Пераклад: Міхась Пазнякоў. Далёка ў моры вада сіняя-сіняя, як пялёсткі самых прыгожых васількоў, празрыстая-празрыстая, як самае чыстае шкло, толькі вельмі глыбокая, такая глыбокая, што ніякага якарнага каната не хопіць. Шмат званіц трэба паставіць адна на адну, тады толькі верхняя выгляне на паверхню. Там на дне жыве падводны народ.
15 с.
Пераклад: Кастусь Жук.
Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кітаі ўсе жыхары кітайцы і сам імператар кітаец. Даўным-даўно гэта было, але таму і трэба расказаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусім. У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кітайскага імператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага і крохкага, што страшна было да аго...
15 с. Пераклад: Міхась Пазнякоў. Гісторыя першая, у якой расказваецца пра люстэрка і яго асколкі. Гісторыя другая. Хлопчык і дзяўчынка. Гісторыя трэцяя. Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць. Гісторыя чацвертая. Прынц і прынцэса. Гісторыя пятая. Маленькая разбойніца. Гісторыя шостая. Лапландка і фінка. Гісторыя сёмая. Што здарылася ў палацы Снежнай каралевы і што адбылося потым.
5 с. Пераклад: Артур Вольскі. Дзіця трымала яе ў сваім цёпленькім кулачку, скнара сціскаў халоднымі, ліпкімі пальцамі, людзі старэйшыя падоўгу круцілі ў руках, перш чым расстацца з ёю, а моладзь траціла яе, як толькі атрымлівала. Манетка была срэбраная з невялікай дамешкай медзі і вось ужо цэлы год гуляла па белым свеце, па той краіне, дзе яе адчаканілі.
5 с. Пераклад: Валянцін Лукша. Жылі-былі дваццаць пяць алавяных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маці - старой алавянай лыжкі, - і, значыць, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Былі яны прыгажуны пісаныя: стрэльба на плячы, галава прама, чырвоны з сінім мундзір - ну, прыгажосць што за салдаты!
5 с. Пераклад: Валянцін Лукша. Жыла на свеце адна жанчына. У яе не было дзяцей, а ёй вельмі хацелася дзіцятка мець. Вось пайшла яна да старой варажбіткі і кажа: - Мне так хочацца, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!
Комментарии